Марына Адамовіч: Мікалай загадвае мне радавацца
Мікалая Статкевіча мінула 900 дзён. Журналісты «Новага Часу» спыталі ў яго жонкі і паплечніцы Марыны Адамовіч пра тое, ці быў гэты дзень для іх асаблівым, а таксама пра чарговыя выпрабаванні, якія прынёс этап у глыбоцкую калонію, ды пра тое, што дапамагае трымацца.— Спадарыня Марына, як вы пражылі ўчарашні дзень? Ці маюць для вас асаблівае значэнне падобныя круглыя даты?— Учора я напісала Мікалаю чарговы ліст і больш нічым асаблівым гэты дзень не адзначыла.
У нас з ім ёсць каляндарык нашых уласных, прыватных падзей, якія мы адзначаем.А тут — проста канстатуем факт своеасаблівай даты, гэтага адрэзку жыцця, які самы мужны, самы годны чалавек гэтай краіны правёў не дома, не са мной, не сярод сваіх сяброў.— Ці прыходзяць вам лісты ад Мікалая?— Лістоў няма ўжо дастаткова даўно. Я амаль цалкам перакананая ў тым, што гэты іх «строгі графік» — тыдзень у адзіночнай камеры, тыдзень у ШІЗА — працягваецца.
Альбо я не ведаю, што можа прымушаць людзей так старанна выконваць загады, не перадаваць лісты ад вязняў нават родным. Так што Мікалай альбо зараз у ШІЗА, альбо быў там, і лісты, напісаныя ім пасля выхаду, да мяне не дайшлі.Штодзённае чаканне гэтых лістоў, традыцыйныя прабежкі да паштовай скрыні, на жаль, усё часцей сканчваюцца нічым.— Падчас нашай размовы ў лютым, калі Мікалай яшчэ чакаў этапу ў гомельскім СІЗА, вы казалі, што перавод на асаблівы рэжым у Глыбокае — суцэльны жах. Ці спраўдзіліся найгоршыя чаканні ад гэтай установы?— Я ведаю, што гэта месца з самай паганай рэпутацыяй у нашай краіне.
І што рэжым, да якога быў асуджаны Мікалай, увогуле бесчалавечны. Нават калі б не было такога стараннага выканання страшэнных загадаў, у якой бы форме яны не выдаваліся, там усё роўна нялёгка.
Читать на charter97.org