Марына Адамовіч: Я веру ў Беларусь
Марына Адамовіч, жонка палітвязня i лiдара беларускай апазіцыi Мікалая Статкевіча, дала інтэрв’ю «Радыё Свабода»:– Самы страшны час для сваякоў палітвязняў надыходзіць тады, калі прысуд уступае ў сілу і іх этапуюць у калонію або ў турму.Яна тлумачыць гэта тым, што ўсе папярэднія два з лішнім гады сваякі маюць штодзённы занятак. У іх ёсць справа падтрымаць роднага.
Яны бясконца збіраюць перадачкі, возяць іх, выстойваюць чэргі.– І вось так дзень за днём праходзіць тваё жыццё, – спакойна распавядае Марына Адамовіч.Яна гаворыць:– Бывала вельмі балюча, таму што многія людзі, якія ўпершыню сутыкнуліся з гэтай сітуацыяй гвалта, іншы раз казалі, не падумаўшы: «А што ж табе? Ты ж прывыкла».Прывыкнуць да гэтага абсалютна немагчыма, – падкрэслівае спадарыня Марына, – бо твае веды, тваё разуменне таго, як гэта можа быць, дадаюць зусім не спакою, зусім не прыемных эмоцый. Але ж пры гэтым ў цябе ёсць яшчэ і іншыя веды.Напрыклад, як можа быць цудоўна, калі нарэшце родныя вяртаюцца.
Калі нарэшце атрымліваеш магчымась яго абняць. Жыццё адразу ўзрываецца феерверкам эмоцый, і ўсе фарбы, якіх ты не бачыш гадамі, яны ашаламляльныя.Таму я ўсім кажу: «Вы проста думайце, як гэта можа быць, і будзе цудоўна, калі яны вернуцца».Марына Адамовіч ўзгадвае пра сваё апошняе спатканне з Мікалаем Статкевічам:– Гэта было ў Гомельскім СІЗА, а этапавалі іх літаральна праз пару дзён.
Ты сядзіш у такой шкляной загарадцы на вельмі вузенькай лавачцы, страшна нязручнай. Да таго ж яна стаіць бокам да таго самага вакна.А з другога боку праз добры прагал, па якім перыядычна можа прайсці супрацоўнік, за кратамі і яшчэ за адным шклом, у рэальна металічнай клетцы – прыблізна, як мы назіралі на судзе Аўтуховіча ў Гародні – сядзіць твой блізкі, і вы можаце бачыць адзін
. Читать на charter97.org

