



Марына Адамовіч: Веру, што Мікола цвёрда трымаецца сваіх перакананняў і хутка ўсё будзе добра
Мікалаю Статкевічу споўнілася 66 гадоў.На жаль, шмат з іх ён правёў за кратамі праз пераслед уладаў. І зараз, па справе «аб арганізацыі масавых беспарадкаў» пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе, на закрытым судзе ён быў пакараны 14 гадамі зняволення.У размове з «Радыё Рацыя» жонка палітыка Марына Адамовіч павіншавала мужа і пажадала яму і народу Беларусі волі:- Сапраўды, Мікалай больш за 9 год агулам правёў за кратамі. Я лічу не толькі турмы, але і шматлікія суткі, хоць гэта вельмі прыблізна.
І зараз ён чарговы раз сустракае дзень народзінаў за кратамі. Гэтым разам – у Глыбоцкай калоніі асаблівага рэжыму.І з улікам таго, што я не маю абсалютна ніякай інфармацыі ад яго, верагодна, што ён усё яшчэ знаходзіцца ў ШІЗА. Але я не сумняваюся ў тым, што Мікалай трымаецца.
Што ён цвёрда трымаецца сваіх перакананняў і вельмі веру, што хутка ўсё будзе добра.- Калі вы апошні раз сустракаліся з ім?- Апошні раз сустракаліся пасля ўступлення так званага прысуду ў сілу – гэта было ў сярэдзіне чэрвеня, яшчэ да этапу ў Глыбокае ў Гомельскім СІЗА.- Два гады таму, калі рыхтаваліся да выбараў, ці меркавалі, што ўлада можа пайсці на такія неверагодныя рэпрэсіі?- Безумоўна, ніякіх ілюзій не было. Мы не чакалі хуткай перамогі, нават у самых смелых і аптымістычных прагнозах менш чым на два гады ўпартага змагання ніхто не разлічваў. Гэта быў самы аптымістычны наш прагноз.
Што “любимую не отдают” дэкларавалася цягам доўгіх гадоў, і смешна было б думаць, што яны лёгка пагодзяцца на дэмакратызацыю.- Але тады было дастаткова шмат аптымізму. А зараз дэпрэсія.- Але ў гэтай дэпрэсіі мажліва нават больш аптымізму, чым для мяне было ў 2020. У 2020 годзе было вельмі прыгожа і вельмі натхняльна.
Читать на charter97.org