Iрына Халiп: Я не хачу радавацца ніякай «Вуліцы-Ежы», пакуль сядзяць тысячы палітвязьняў
Iрына Халiп дагэтуль з сумам узгадвае страчаныя ў жніўні 2020 году шанцы, расказвае, як мяняюцца людзі ў Маскве за два месяцы вайны, і заяўляе, што доўгія гады рэжым Лукашэнкі трымаўся не на штыках, а на задаволенасьці сярэдняй клясы, паведамляе «Радыё Свабода».— Мы размаўляем напярэдадні гадавіны 9 жніўня, калі беларуская грамадзкая думка рэфлексуе аб падзеях жніўня 2020 году. Пры гэтым дыяпазон думак вагаецца ад «мы прайгралі, трэба гэта прызнаць» да «мы перамаглі, неўзабаве гэта ўсе пабачаць».
У якім месцы гэтага спэктру вашыя адчуваньні?— Ведаеце, адрозна ад большасьці беларусаў, я ў парадыгме барацьбы з 1996 году, з таго «Чарнобыльскага шляху», пасьля якога я не прапускала фактычна ніводнай масавай акцыі.Таму, з аднаго боку, я шчасьлівая, бо ў 2020-м урэшце здарылася тое, пра што мы ўсе марылі, калі выходзілі ў нулявыя-дзясятыя гады на акцыі, якія часам зьбіралі толькі некалькі сотняў чалавек і дзе амапаўцаў было больш, чым удзельнікаў. Гэта шчасьце, што грамадзтва ўрэшце абудзілася, людзі адчулі сябе беларусамі і праявілі сябе як геніі салідарнасьці.
Для мяне найважнейшым складнікам была нават ня колькасьць людзей, а салідарнасьць, калі беларусы зьбіралі грошы на штрафы, пакавалі перадачы, перадавалі ключы, каб пакарміць коціка, усе гэтыя дваровыя ініцыятывы — для мяне гэта вельмі шмат значыць.А калі ўспамінаць лічбу людзей, якія выходзілі — вось тут мне робіцца сумна. Бо з такой колькасьцю беларусаў на вуліцах разыходзіцца кожны раз...
гэта сумна, гэта мяне ўзрушвае дагэтуль. Я не хачу далучацца да гэтай арміі «яжгаварылаў» — але прызнаюся: мне так шкада, што мы разыходзіліся кожны вечар (бо назаўтра на працу), мы не засталіся на Плошчы.— Прывяду некалькі прычынаў такіх паводзінаў. Па-першае, у грамадзтве панаваў
. Читать на charter97.org
