Мікалай Статкевіч дзякуем ўсім, хто падтрымлівае палітвязняў
Міколу Статкевічу, асуджанаму на 14 гадоў зняволення, і іншым фігурантам «справы Ціханоўскага» ў пераглядзе прысуду. Паводле правілаў, на працягу 10 дзён палітыка павінны перавесці ў месца адбывання пакарання. У выпадку Статкевіча гэта Глыбоцкая калонія, дзе зняволеным забяспечваюць асаблівы рэжым утрымання, пiша nashaniva.com.Жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч адразу пасля разгляду апеляцыі з'ездзіла ў Гомель і змагла пабачыць мужа ўпершыню за два месяцы.«Гэта было спатканне, якое ты можаш атрымаць, а можаш і не атрымаць, — расказала Марына Адамовіч.
— Яны даюць дазвол пасля разгляду апеляцыі, але ён дзейны толькі да таго моманту, пакуль не прыйшлі дакументы з суда ў СІЗА. Нам пашанцавала, я паспела пабачыць Міколу. Дзве гадзіны, у тым жа самым пакоі і на тым жа самым месцы, якое ў Мікалая ўжо персанальнае.
У мяне цудоўны настрой, бо Мікола добра выглядае, нягледзячы на два гады зняволення, нягледзячы на ўмовы, нягледзячы на тройчы перанесены каранавірус. Ён цяпер аднавіўся. Адчуванне, што я з ім не развітвалася ні на хвіліну».Папярэдняе спатканне Міколы Статкевіча з жонкай адбылося яшчэ да перадачы яго справы на апеляцыйны разгляд, на пачатку красавіка.
Марына Адамовіч кажа, што пры вынікі апеляцыі яны з мужам нават не згадвалі. Для іх гэта было адзіным шанцам атрымаць права на спатканне, таму гэтая падзея ўспрымалася толькі праз такую магчымасць.«Гэта быў для нас такі чаканы сюрпрыз, — кажа Марына. — Мікола вельмі прасіў падзякаваць усім беларусам, якія працягваюць падтрымліваць палітвязняў.
Не толькі яго, але кожнага. Мікола кажа, што нельга дзяліць палітвязняў на катэгорыі ў залежнасці ад таго, што стала прычынай зняволення. Падтрымка палітвязняў у такі жорсткі час патрабуе мужнасці, яго ўдзячнасць беларусам
. Читать на charter97.org
