Малыя дзеці на вялікай вайне
«Новы час».Ніна і ДзімаАсірацелыя дзеці бадзяліся па вёсках і лясах. «Ішлі мы з мамай па лесе, чуем плач.
Падыходзім і глядзім. А пад елкай два хлопчыкі, гадоў шасці і дзевяці.
Яны спалі, аднак бесперапынна круціліся ад холаду і праз сон енчылі, як зайчаняты… Брацікаў адправілі за лінію фронту» (Ніна Сталярова, атрад Мядзведзева).Ніна трапіла ў бягомльскі атрад разам з маці і зводным братам. На вуліцы Правадной, дзе яны жылі, Дзіма паўдзельнічаў у дыверсіі: з нямецкага грузавіка падлеткі знеслі і закінулі ў сажалку зброю.
Знаёмы падпольшчык папярэдзіў: вам трэба сыходзіць з горада.Так яны аказаліся на радзіме бабулі. Дзіма не толькі выведаў, дзе знаходзіцца атрад, але і вадзіў у лес жадаючых.
Читать на charter97.org
