«Купалаўцы» пакажуць новы спектакль «37−22»
«Зеркалу» прадстаўнікі калектыва.Галоўная ідэя твора — дыялог паміж дзвюма перыядамі рэпрэсій, трыццатымі гадамі ХХ стагоддзя і сучаснасцю, што і вынесена ў назву.«Новы праект Купалаўцаў спрабуе супаставіць далікатную музыку тэкстаў таго часу і яе водгулле ў цяперашнім дні, сатканае з нашага жадання памятаць. У трыццатыя беларускую літаратуру хацелі знішчыць, але пакаленні даследчыкаў, паэтаў і чытачоў ратавалі яе імёны ад забыцця, разбуралі маўчанне. І вось мы на хісткай глебе 2022 года.
На галасы Уладзіміра Жылкі, Уладзіміра Дубоўкі, Васіля Шашалевіча адкукаюцца творы сучасных аўтараў. Што будзе з намі цяпер? Адказы на гэтае і іншыя пытанні мы прапануем пашукаць разам», — паведамляецца ў прэс-рэлізе тэатральнай групы.У спектаклі граюць Зоя Белахвосцік, Валянціна Гарцуева, Алег Гарбуз, Алена Зуй-Вайцяхоўская, Міхась Зуй, Сяргей Чуб. Аўтарам музыкі стаў Эрык Арлоў.
Паставіў спектакль Андрэй Саўчанка — беларускі кіна- і тэатральны рэжысёр, перформер, выкладчык, сцэнарыст, галоўны рэжысёр TEATRKOMPANIA і стваральнік праекта «Тутэйшы тэатр».Прэм’ера спектакля адбудзецца ў суботу, 29 кастрычніка, а 19.30 у Беластоцкім Тэатры Лялек. Паглядзець яе можна будзе і онлайн у прамой трансляцыі, якая распачнецца на Youtube-канале «Купалаўцаў» у той жа дзень, а 20.30 паводле беларускага часу.Паказ «37−22» адбудзецца ў рамках фестывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні «Бардаўская восень», які амаль 30 гадоў ладзіўся на Падляшшы і сёлета будзе адноўлены пасля двухгадовага перапынку. Яго арганізуе беластоцкі беларускі фонд «Фундацыя Tutaka».
Читать на charter97.org

