
«Калі пачаліся пратэсты, у «Валадаркі» трэсьліся сьцены»
«Радыё Свабода» ён апавядае пра арышт, нечаканае вызваленьне і пра тое, што адбывалася зь ім усе гэтыя месяцы.Андрэй Новікаў зь мінулай вясны быў валянтэрам штабу Сьвятланы Ціханоўскай. Зь яе мужам Сяргеем ён пазнаёміўся ў сакавіку падчас стрыму, у траўні адседзеў «суткі».
Новікаў нарадзіўся ў Варапаеве Пастаўскага раёну, але большую частку жыцьця правёў у Расеі, на Далёкім Усходзе. Даслужыўся там да званьня падпалкоўніка, працаваў у паліцыі, удзельнічаў у чачэнскіх кампаніях.
Пасьля вяртаньня ў Беларусь пасяліўся ў вёсцы Прусы Пастаўскага раёну, заняўся фэрмэрствам. Міліцыянты прыехалі за ім проста на бульбяное поле.«Пакуль не памыюся, з вамі не паеду»«6 чэрвеня я з раніцы быў дома, на гаспадарцы, — расказвае Андрэй пра сваё затрыманьне.
Читать на charter97.org