«Калі на неба глядзіш праз краты». Андрэй Аляксандраў даслаў з турмы верш пад назвай «#»
Журналіст-палітвязень, былы намеснік дырэктара БелаПАН Андрэй Аляксандраў, які знаходзіцца за кратамі са студзеня 2021 года, працягвае пісаць вершы. Адзін з апошніх надрукавала «Наша Ніва». Андрэй Аляксандраў# Калі на неба глядзіш праз краты, не бачыш кратаў, а бачыш неба.Учорашні хлеб пахне цвіллю і стратай, а заўтрашні пахне сапраўдным хлебам. Ты кажаш: неба — падман аптычны.Але падман —гэта краты, вер мне! Бо краты — толькі хэштэг, як звычка, А гэты хэштэг зараз проста ў трэндах. Ды справы няма да хэштэгаў небу, пра трэнды неба зусім не ў курсе, яно пад нагамі не чуе глебы, не лічыць стагоддзяў і хлебных лустаў. І неба цягне аблокаў ватунад часам — адзінае, што жыве.І неба таксама не бачыць кратаў, калі ўглядаецца ў неба ўва мне. Адра
. Читать на naviny.by

