
Івонка Сурвілла: Ёсць мажлівасць стварэння Беларускай Амэрыкі і Беларускай Канады
Charter97.org публікуе зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы на 34-й сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі:— Дарагія мае сябры, беларусы Паўночнай Амэрыкі!Вітаю вас ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі з гэтай чарговай сустрэчай беларусаў Паўночнай Амэрыкі!Ад 1952 году беларусы ЗША і Канады што два гады зьбіраюцца, каб разам выказаць сваю любоў да паняволенай Бацькаўшчыны ды паўтарыць яшчэ раз сваю вернасьць ідэалам 25 сакавіка. Кожны раз абавязкава выказвалі надзею, што вернемся ў Беларусь, бо-ж як і кожная імпэрыя, разваліцца і савецкая турма народаў, якая дзяржыць наш народ у няволі.У пачатку 90-х гадоў з радасьцяй адзначалі адраджэньне незалежнай беларускай дзяржавы.Пасьля стагодзьдзя змаганьня за волю мы кінуліся памагаць нашаму народу на Бацькаўшчыне стаць на ногі пасьля доўгіх гадоў няволі.
Будучыня беларускага жыцьця ў замежжы сталася няістотнай як для старой хвалі эміграцыі, якой яшчэ ўсё сьніліся сны аб вяртаньні на Бацькаўшчыну, так і для новай, якая яшчэ ня ведала, што хутка і ёй прыйдзецца пераймаць абавязкі старэйшых.З прыходам Лукашэнкі да ўлады пачалася новая хваля беларускай палітычнай эміграцыі. Найбольш актыўныя яе прадстаўнікі згуртаваліся вакол Рады БНР, імкнуліся пераняць традыцыю змаганьня, якое вялі ў дыяспары дзесяцігодзьдзямі іх папярэднікі.Але былі і такія, хто, далучаючыся да беларускага жыцьця ў замежжы, пачалі рабіць гэта на савецкі лад, выключаючы з дасюлешняга здаровага грамадзкага жыцьця нават найменшыя намёкі на палітычную дзейнасьць у рамках нацыянальна-вызвольнага руху.
Читать на charter97.org