Як малдаванка вывучыла беларускую мову і нават выдала кнігу вершаў
Аксана Шаўчэнка пяць гадоў таму прыехала ў Беларусь з Малдовы, вывучыла беларускую мову і выдала на ёй паэтычны зборнік. Яе гісторыю расказвае novychas.online«Цяжка сказаць, што ў першыя візіты адчула нешта грандыёзнае»Аксана працуе ўрачом-нефролагам у адным з мінскіх шпіталяў. У нашу краіну яна пераехала разам з мужам, але неўзабаве сям'я распалася.
Замест таго, каб вярнуцца на радзіму, дзяўчына вырашыла застацца.— Калі я сюды прыехала, то пачала ўсё спачатку. У мяне не было тут ні сяброў, ні знаёмых, ні сувязяў — нічога. У мяне быў муж, кватэра, дыплом — нібыта нейкая стабільнасць.
Праз год я аказалася на вуліцы без жытла, без грошай, нават без адзення, але я ўжо была не адна. У мяне з'явілася шмат сяброў, праца, за якую я вельмі трымалася, вучоба — я атрымлівала другую вышэйшую адукацыю (у Беларусі Аксана вывучылася на юрыста), — тлумачыць суразмоўца.Яна прызнаецца, што тады адчула вельмі моцную падтрымку ад самых розных людзей, з якімі сябравала, працавала, вучылася.— Адзінае, што мяне бянтэжыла і ўсё яшчэ бянтэжыць — гэта халодны клімат. Гэта цяжка, тут далёка не так сонечна, як у Малдове, — гаворыць дзяўчына.Упершыню ў Беларусь Аксана прыехала ў 2011 годзе, і тады яна нічога не ведала пра нашу краіну, апроч таго, што гэта «постсавецкая рэспубліка, падобная на Савецкі Саюз», і што тут — так-так, — чыста.— Шмат у чым гэта было незвычайна, гэтыя квіточкі, якія купляюць у аўтобусах — у нас даўно ўжо няма такой сістэмы, няма метро, — усміхаецца Аксана.
— Але цяжка сказаць, што ў першыя свае візіты я адчула нешта грандыёзнае. Гэта была краіна, якая прыцягнула сваёй бяспекай, хоць цяпер гэта гучыць дзіўна. Але да таго моманту мне было страшна выйсці ноччу на вуліцу.
Читать на charter97.org

