Івонка Сурвіла: Давайце выйдзем шчыльнымі радамі, як выйшлі нашыя браты-ўкраінцы
Івонка Сурвіла зьвярнулася да беларусаў з нагоды 104-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР, перадае «Радыё Свабода».«Aд імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі хачу павіншаваць вас з Днём Волі, угодкамі таго слаўнага 25 сакавіка, калі наш народ абвясьціў пасьля больш стагодзьдзя няволі, што ён «скінуў апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці», — гаворыцца ў звароце.Івонка Сурвіла прыгадала аднаўленьне незалежнасьці на пачатку 1990-х: «Пасьля таго як бальшавікі зноў адабралі ў нас нашую дзяржаву, мы 70 гадоў змагаліся, каб яе аднавіць. І мы аднавілі яе!!! 25 жніўня 1991 году была абвешчаная незалежнасьць Рэспублікі Беларусь».«На жаль, былы «прэзыдэнт» Аляксандар Лукашэнка зноў уцягнуў наш край у няволю.
Ён прадаў яго, каб захаваць сваю ўладу. І нашаму беднаму народу зноў трэба змагацца за волю, — працягвае старшыня Рады БНР — Але так, як мы здолелі захаваць наш край на працягу тысячы гадоў ад нападаў з боку нашага ўсходняга ворага, здолеем гэта зрабіць і гэтым разам.
Маем доўгі досьвед змаганьня за волю. Прыйшоў час, калі гэты досьвед нас зноў выратуе».У сваім звароце Івонка Сурвіла заклікае беларусаў да еднасьці:«Давайце выйдзем шчыльнымі радамі, так, як сёньня выйшлі нашыя браты-ўкраінцы.
І пакажам сьвету — так, як паказалі ў 2020 годзе на вуліцах нашых гарадоў — што мы адважны і волялюбны народ, і што мы маем ня меншае права, чым нашыя суседзі, жыць у сваёй вольнай і незалежнай дзяржаве. Прэтэнзіі на яе з боку нашага ўсходняга суседа — гэта спроба абрабаваць нас так, як ён рабаваў столькі разоў ужо ў нашай гісторыі.
Читать на charter97.org


