

Генадзь Фядыніч: Нарастае ганебная практыка звальненняў ці не прыёму на працу
Радыё Рацыі намеснік старшыні работнікаў прафсаюза працоўных радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч.– Нашыя актывісты, амаль 350 чалавек, ужо даўно з’ехалі з краіны. То бок і звальняць няма каго.
Тут ёсць адзінкі. І, безумоўна, я бачу, што тут робіцца з тымі, хто, мабыць, падвозіў ваду, калі людзі мітынгавалі.Зараз усё адсочваецца, і кожны лічыцца прадстаўнікамі дзяржавы, што ён недзяржаўны чалавек.
А раз недзяржаўны, то і працаваць на дзяржаўных прадпрыемствах ты не можаш. Вось да такога выніку я прыходжу.І хто будзе працаваць на дзяржаўных прадпрыемствах? Звальняюць спецыялістаў, якіх цяжка будзе замяніць.
І гэта сёння не турбуе. Наймальніка турбуе, безумоўна, але ж ён вымушаны падпарадкоўвацца тым інструкцыям, якія даюць гэтыя
. Читать на charter97.org
