Гародня: акцыя-пэрформанс дзеячаў мастацтва
racyja.com распавядае яе куратар, гараденская дызайнерка Ірына Варкулевіч:– Мы зараз жывём у незвычайны час, які аб’яднаў усе нацыі, аб’яднаў у змаганні з чалавекам, які сінімі пальцамі ўчапіўся ў крэсла ўлады. Мы ўсе ў шоку ад тэрору, які немагчымы ў адносінах да мірнага насельніцтва.
Усе творчыя людзі, усе мае сябры, гэта мастакі, фатографы, журналісты, архітэктары, мы мірныя, законапаслухмяныя людзі, мы павінны штосьці рабіць. І мы вырашылі сказаць “НЕ!” гэтаму.
Зразумела так, як гэта мы ўмеем гаварыць, – у мастацкай форме.На думку мастака Сяргея Грыневіча гэтая акцыя – падтрымка ўсім хто змагаецца з рэжымам.– Ідэя праекта належыць Ірыне Варкулевіч. Мы безумоўна пагадзіліся ўдзельнічаць у гэтым праекце.
Читать на charter97.org