Дэпутаты правялі маніторынг цэн у магазіне "Мірскі" Карэліцкага раёна
13 кастрычніка ў магазіне “Мірскі” г.п. Мір Карэліцкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства маніторынг правялі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сонгін і Людміла Жалнерчык. Магазін “Мірскі” знаходзіцца на самым бойкім месцы ў пасёлку, на плошчы 17 Верасня.
На недахоп наведвальнікаў тут не скардзяцца. Гандлёвая кропка прасторная, з сучасным халадзільным абсталяваннем, на паліцах прадстаўлены шырокі асартымент тавараў. Дэпутаты вывучаюць дакументы, у якіх цэны зафіксаваныя на момант падпісання Дырэктывы № 10, звяраюць з тымі, што на вітрынах.
Парушэнняў не зафіксавана. Адзначаюць шырокі выбар прадукцыі, які не саступае таму, што ёсць у буйных гарадах. Гэта і ёсць сацыяльная справядлівасць, калі чалавек і ў вялікім населеным пункце, і ў вёсцы можа купіць тое, што яму трэба, па даступнай цане.
— На асаблівым кантролі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу знаходзяцца пытанні спажыўкааперацыі, — адзначае Людміла Жалнерчык. — Мы вывучаем працу гандлёвых кропак, іх фінансавае становішча, узровень цэн і гандлёвых надбавак, асартымент прадукцыі, стан стабілізацыйных фондаў. Сёння мы праводзім маніторынг у Гродзенскай і Брэсцкай абласцях.
Пры выяўленні праблемных пытанняў на месцах абазначым іх на ўзроўні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Наша мэта — зрабіць усё для таго, каб нашы жыхары мелі шырокі выбар прадукцыі па прымальнай цане. Што тычыцца магазіна “Мірскі”, парадаваў шырокі асартымент і нізкія цэны на сельгаспрадукцыю, якая закупляецца ў насельніцтва.
Читать на grodnonews.by