

«Белыя дні Мінска». Як дырыжор мюнхенскага аркестра напісаў кнігу пра беларускую рэвалюцыю
— Летась у траўні-чэрвені 2020 году я яшчэ займаўся музыкай, наколькі гэта было мажліва ў пандэмію, але мяне моцна хвалявалі падзеі ў Беларусі. Так атрымалася, што я стаў адным з актывістаў беларускай дыяспары ў Нямеччыне, арганізатарам дэманстрацый у Бэрліне. Мы мелі шмат кантактаў з прэсай, з нямецкімі палітыкамі, дэпутатамі Бундэстагу і Еўрапарламенту. Праз некаторы час я зразумеў, што больш для сваёй краіны ў Нямеччыне я не змагу зрабіць, таму 4 жніўня паляцеў у Беларусь і застаўся там на паўтара месяца.
Усе падзеі я бачыў на свае вочы. Мяне ледзь не затрымалі 10 жніўня. І на пачатку восені я атрымаў прапанову напісаць кнігу пра беларускія падзеі ад вельмі вядомага, буйнога нямецкага выдавецтва S. Fischer у Франкфурце. Адразу я нават
Читать на news.tut.by

