



«Трэба рэзаць, інакш праз дзве гадзіны вам канец». Альгерд Бахарэвіч пра аперацыю, пратэсты і жыццё ў Аўстрыі
— Надломленасць, нянавісць, боль, віна — гэта тое, што адчувалі і адчуваюць цяпер сотні тысяч беларусаў, і ў гэтым сэнсе, вядома, я зусім не ўнікальны. Іншая рэч, што перажываем іх мы ўсе па-рознаму. Хтосьці і так даўно быў на краі, а хтосьці толькі што пакінуў зону камфорту. Для кагосьці надлом, боль і віна — найлепшая матывацыя для новага змагання. А камусьці хапае аднаго дня, адной хвіліны, каб адчуць сябе растаптаным на доўгія гады. Сам я апынуўся дзесьці пасярэдзіне…
«Забі ў сабе дзяржаву» — для мяне гэта не проста радок з песні Летава. Надломленасць — вынік штодзённага жаху і абсурду. Беларусь — месца, дзе гвалт і беззаконне робяцца нормай, і я не ведаю, як гэта спыніць. А нехта і не ставіць перад сабой такіх пытанняў, і яму
Читать на news.tut.by
