
Беларускія велікодныя традыцыі
nashaniva.com.На свята ці на самым яго пачатку людзі неслі асвячаць у царкву самыя велікодныя скаромныя стравы: пірагі, мяса, сала, сыр, а таксама соль і ў першую чаргу, вядома, яйкі, пафарбаваныя ў цыбульніку ці кары дрэваў, што надавала ім чырвоны колер (былі і «пісанкі» — яйкі, размаляваныя рознымі ўзорамі). Старыя раілі яйка перад асвячэннем аблупіць, каб святасць лепш «прайшла ў яго».Субота — вялікая, чырвоная, апошні дзень перад Вялікаднем. У суботу фарбуюць яйкі, пякуць пірагі.
У храмах свенцяць пафарбаваныя яйкі, пірагі і іншую ежу. Многія не спяць усю ноч: ідуць у царкву ці касцёл на ўсяночную.У печы ў першы велікодны дзень не паляць у печы. Стол засцілаюць бялюткім абрусам.
На стол ставяць «свячонае» — яйкі, соль, пірагі, вяндліну. «Разгаўляцца» пачынаюць са свянцонага яйка: яго дзеляць па кавалку на ўсю сям’ю.Стол, за якім збіраецца ўся сям’я, шчодра накрыты разнастайнымі стравамі.Перад пачаткам снядання чытаўся ўрывак са Святога Пісьма, потым усе разам чыталі малітвы «Ойча наш» і «Слава Айцу», пасля чаго елі асвячонае яйка.Хрышчоным дзецям хрышчоныя бацькі на Вялікдзень дораць «валачобныя» гасцінцы.Характэрная адметнасць менавіта беларускага фальклору — валачобныя песні. Звычай абыходзіць двары на Вялікдзень мае вельмі старажытныя карані.
Лічылі, што абыход двароў валачобнікамі — хлапчукамі і дзяўчаткамі — прыносіць супольнасці еднасць, а з ёй — і ўдачу. Падыходзычы пад вакно, валачобнікі спявалі песні, у якіх усхвалялі гаспадара, гаспадыню, іх сыноў і дачок. Гаспадары, да якіх прыходзілі валачобнікі, шчодра дзяліліся з імі рознымі прысмакамі.На Вялікдзень асаблівым чынам назіралі за сонцам,бо лічылася, што ў ім можна ўбачыць уваскрослага Хрыста.
Читать на charter97.org