Арцыбіскуп Кандрусевіч: Я са сваім народам, а народ са мной!
Тадэвуш Кандрусевіч некалькі дзён правёў у Ватыкане. Шматгадзінная сустрэча ў Дзяржсакратарыяце была канструктыўнай, прызнаўся ў інтэрв’ю Vatican News беларускі іерарх."Мы доўга размаўлялі пра складанасць сітуацыі ў Беларусі і ў мясцовым Касцёле.
Таксама сустрэча была прысвечана пошуку шляхоў вырашэння складанай сітуацыі, у якой знаходжуся сёння асабіста я. Хачу сказаць, што Святы Пасад сапраўды прыкладае шмат намаганняў, каб праблема была хутчэй вырашана.
Спадзяюся, што наступныя крокі, якія будуць зроблены з боку Святога Пасаду, дапамогуць у хутчэйшым вырашэнні праблемы", - паведаміў арцыбіскуп.Іерарх прыехаў у Ватыкан па запрашэнні Дзяржаўнага сакратарыята. Галоўнай мэтай візіту была сустрэча з кардыналам П’етра Паралінам,
. Читать на charter97.org

