
Андрэй Шарэнда: Кіраўніцтва калоніі разумее, што маральна Паліну зламаць немагчыма
Андрэй Шарэнда, муж палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк.Андрэй і Паліна — тыя самыя людзі, якія ніколі не казалі «мы па-за палітыкай». Лёс роднага краю ім баліць як свой уласны. Гэты лёс, падманутай, прыгнечанай краіны, захапіў абодвух з маладых гадоў, і з таго часу ім давялося яго раздзяліць.Гэты лёс стаў іх лёсам, іх жыццём, і нават каханне прыйшло менавіта падчас актывісцкай барацьбы.Пра цяжкія выпрабаванні, нечалавечыя ўмовы ўтрымання жонкі і жыццё ў эміграцыі Андрэй расказаў «Салідарнасці».«Гэта не ўкладаецца ў чалавечы розум — 200 дзён ШЫЗА за 15 месяцаў зняволення»— Стала вядома, што Паліну адправілі з калоніі ў Рэспубліканскі цэнтр псіхічнага здароўя ў Навінках для правядзення псіхіятрычнай экспертызы, — паведамляе Андрэй.
— Этап з Рэчыцы на Мінск можа заняць два тыдніДакладна вядома, што перад этапам каля двух тыдняў Паліна была ў санчастцы калоніі. А этапавалі яе некалькі дзён таму. Пакуль больш звестак пра жонку не маю.
На жаль, ужо больш за месяц ад яе няма ні лістоў, ні паведамленняў.Ужо другі раз Паліну збіраюцца судзіць па сумнавядомаму 411 артыкулу КК (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы – С.). Ніякіх падрабязнасцяў мы не ведаем, бо зараз адвакаты выконваюць выключна сімвалічную функцыю і баяцца распавесці, што там дакладна ў гэтай справе.Напэўна, як толькі яна пройдзе псіхіятрычную экспертызу, адбудзецца суд. Хутчэй за ўсё, ён будзе праходзіць у Рэчыцы.— Ці ёсць каму пайсці на суд?— Маці Паліны.
Читать на charter97.org