
Алег Латышонак: Мы верым, што дыяспара падхопіць наш сцяг
mostmedia.io з гісторыкам Алегам Латышонкам.Алег Латышонак — адзін з найбольш аўтарытэтных беларускіх гісторыкаў Польшчы. Аўтар легендарных «Жаўнераў БНР» — найбольш поўнай працы пра войскі нашай першай рэспублікі і армію легендарнага генерала Станіслава Булак-Балаховіча. Адначасна — былы палітвязень, шматгадовы дзеяч беларускай меншасці на Падляшшы, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы.«Для беларускага камуністычнага асяроддзя тата быў нацыяналістам»— Вы паходзіце з беларускай сям’і?— Мой бацька з Віленшчыны.
Па вайне апынуўся ў Польшчы. Бацькі майго бацькі пабаяліся вяртацца з нямецкага лагеру для остарбайтараў у СССР. Спачатку хацелі, але палякі папярэдзілі, што гэта скончыцца ў Сібіры… Селі ў першы цягнік, які ішоў у Ziemie Odzyskane (былыя нямецкія тэрыторыі, якія атрымала Польшча — MOST).
Так апынуліся ў Эльблонгу, дзе я і нарадзіўся.У 1965-м пераехалі ў Беласток, тут я пайшоў у другі клас. Сям’я была патрыятычная. Маці з беларускай вёскі на Падляшшы, бацька выхаваны ў СБМ.
Не скажу, што я сам быў вялікім патрыётам у юнацтве: ёсць перыяд, калі чалавек адмаўляе аўтарытэты, у тым ліку бацькоўскі. Але мне наканавана было быць беларусам. Калі паехаў вучыцца ў Кракаў, то ўжо дэклараваў сябе беларусам.— Ці лёгка было захаваць беларускую ідэнтычнасць у польскім асяроддзі?— Скажу больш: мае бацькі размаўлялі са мной па-польску.
Бацька меў сваё кола сяброў: з Юркам Геніюшам заўсёды гаварылі па-беларуску, з ім мог адвесці душу. Мяне таксама вучылі беларускай мове. Не памятаю нават, што хутчэй вывучыў: лацінку ці кірыліцу.
Заўсёды была беларуская песня, кніга. З паэтаў я найбольш любіў Багдановіча. У ім, як гарадскі хлопец, знайшоў сваю душу: мне тая сялянская паэзія не падабалася (смяецца).Калі быў які абед
. Читать на charter97.org
