
Жыхар Ліды зрабіў у бацькоўскай хаце тэматычны куток: там муляжы шабляў, мячоў, рыцарскія даспехі і іншыя рэчы мінуўшчыны
lidanews.by. І хаця зараз лідчанін жыве са сваёй сям'ёй у добраўпарадкаванай кватэры ў мікрараёне Індустрыяльны, не зарастае сцяжынка і да бацькоўскай хаты, што па вуліцы Калініна, 34. Сцены роднага дома нібыта даюць падтрымку ў жыцці, тут заўсёды адчуваеш сябе утульна.
«Радавое гняздо» Уладзімір Рышардавіч наведвае амаль кожны дзень. Лета праводзіць на малой радзіме і яго сястра Святлана, якая больш за дваццаць гадоў таму пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў абласны цэнтр.
Калі ж выдаецца вольная хвілінка, Уладзімір Ступновіч, якому днямі споўнілася 60 гадоў, з задавальненнем што-небудзь майструе. Не так даўно з яго лёгкай рукі на брамцы з'явілася ўпрыгажэнне – герб горада Ліды.
Читать на grodnonews.by

