«Зброя. Золата. Кабеты»
Піт Паўлаў у 2020 годзе актыўна ўдзельнічаў у пратэстах у Менску. Ён іграў ды сьпяваў перад кардонам АМАПу, а таксама на дваровых канцэртах. У Варшаву ён пераехаў 3 месяцы таму, а дагэтуль заставаўся ў ахопленай рэпрэсіямі Беларусі.Пра тыя падзеі і сваё сучаснае жыцьцё Паўлаў расказаў у размове з «Радыё Свабода».Ледзьве не схапілі там, дзе арыштавалі ПамідораваПіт Паўлаў расказвае, што ў 2020-м актыўна ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў Менску, не хаваўся ад камэр.
Да таго моманту, пакуль аднойчы не адчуў небясьпеку і нават пачаў баяцца вяртацца дахаты.«З гэтага моманту я пачаў неяк проста жыць і думаць, што рабіць. У мяне пачаліся дваровыя канцэрты. Мяне гэта так захапіла, што на ўсіх 15 маніфэстацыях я граў і між імі яшчэ ў дварах канцэрты.
Я яшчэ граў пасьля Новага году. Людзям здавалася, што я хіба не чалавек, бо стаю з гітаркай, падае сьнег, яны ўсе ў футрах, а я, такое ўражаньне, нейкі герой коміксу. Вось яны (сілавікі.
— РС) пад’яжджаюць, вяжуць усіх, а я сядаю ў машыну і зьяжджаю», — кажа музыка.Піт прыгадвае выпадак, калі яго ледзь не затрымалі на тым жа месцы, дзе схапілі музыку Аляксандра Памідорава.«Я граў праз тыдзень у тым самым лесе, дзе павязалі Памідора з Ножыкам (Лэсьлі Найфам, музыкам гурту Gods Tower. — РС), сілавікі за гэты тыдзень пасьпелі выкарчаваць усе лаўкі, бо тыя былі пафарбаваныя ў бела-чырвоны, і там не было на чым стаяць, але засталіся сьметніцы бэтонныя. Я баяўся, калі я падскочу і ня траплю на гэтыя сьметніцы, то абавязкова зламаю ногі, — усьміхаецца Піт.
— У нас была мясцовая «служба бясьпекі», яны хадзілі з рацыямі. І прыбягае адзін, кажа: «Ну ўсё, прыехалі! Але яшчэ грайце, яны ж пакуль нас знойдуць… «Калі сілавікі наблізіліся, мы проста адступілі два крокі ў лес і стаім. Сілавікі ідуць,
. Читать на charter97.org


