Яўген Вапа: Салідарнасць самая лепшая зброя
Андрэю Пачобуту выклікаў шырокі рэзананс у польскім грамадстве. Не зважаючы на намаганні Польшчы прымусіць рэжым Лукашэнкі вызваліць Пачобута, палітвязня засудзілі на восем гадоў зняволення.Сітуацыю пракаментаваў старшыня Управы Беларускага «Радыё Рацыя» Яўген Вапа.– Як вы ўспрынялі прысуд Андрэю Пачобуту? Ці былі нейкія спадзяванні?– На жаль прысуд быў спадзяваны, бо сённяшняе геапалітычнае вымярэнне на жаль не паказвае нічога добрага.Сённяшняе палітычнае вымярэнне адназначна паказвае, што дыктатары-пабрацімы – гэта Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін маюць толькі адзін выхад, альбо яны бяруць верх і перамагаюць, знішчаюць Украіну, Беларусь, ідуць далей, выступаюць за абвастрэнне канфлікту, або яны абсалютна прайграюць.Тут ужо няма месца на тонкасці, на шэрасці і на нейкія дыверсіфікацыі, гэта ўсё абсалютная гульня.
Пры тым, што колькасць злачынстваў здзейсненых за гэты год вайны, памятаючы яшчэ 2014 год, калі была атака на Украіну і анексія Крыму.Калі яшчэ прыгадаць ранейшыя дзеянні ў Грузіі і тое, што рабілася ў Чачні, а таксама іншыя справы. Гэта адназначна паказвае, што шлях быў вызначаны, шлях быў наканаваны.
Гэты шлях можа ісці ў пераможным напрамку або ён проста будзе перакрыты.Ягоны хаўруснік, ягоны падначалены Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца на тым жа самым шляху. Выканаўца імперскай русіфікацыі Беларусі і знішчэння якіх-кольвек параметраў дэмакратычнасці ў сваёй краіне, а таксама вынішчэння ўсяго, што звязана з нейкім супрацівам.Самым вялікім супрацівам аказалася беларускасць, гэта значыць выкананне чужых загадаў, а не сваіх.
Гэта дзеянне імперыі, а не свае, на карысць чужой улады. Гэта змаганне дыктатараў за сваё выжыванне.
Читать на charter97.org

