
Як вязніца канцлагера Героя «ў палон» узяла
Аб лёсе сваіх бацькоў-патрыётаў – вязніцы фашысцкага канцлагера «Равенсбрук» Наталлі Сапун і сяржанта-чырвонаармейца Паўла Буйневіча – апавядае Таццяна Лашкевіч.
НАТАЛЛЯ ПІЛІПАЎНА. Ёй было васемнаццаць гадоў, калі пачалася вайна. Паходзіла дзяўчына з сям’і, дзе расло пяцёра дзяцей, на якіх згадзілася пайсці яе маці, на што ўгаманіў яе ўдавец Піліп Сапун – патомны селянін вёскі Зайцы Чарнігаўскай вобласці. Наталля стала шостай. З маленства яна вызначалася самастойнасцю ў прыняцці рашэнняў, рызыкоўнасцю і адвагай. Калі ззаду засталася сямігодка, Наталля адчаліла ў падмаскоўны горад Люберцы, дзе ўладкавалася ў падсобнай гаспадарцы армейскай авіячасці. Там жа ўступіла ў камсамол, чым вельмі ганарылася, як і тым, што на рабоце яе хвалілі і ставілі ў прыклад.
– І вось, – распавядае Таццяна Паўлаўна, – водпуск. З падарункамі, у добрым настроі прыехала мама дадому, а праз тыдзень–паўтара – вайна. Пераабсталяваны пад шпіталь будынак школы ў Зайцах перапоўнілі параненыя салдаты і афіцэры. Мама даглядала за імі. Ужо ў верасні фрыцы акупавалі ўсю Чарнігаўшчыну, шпіталь расфарміраваўся, і ў тым вэрхале параненым ніхто не змог дапамагчы.
Першымі з чужынцаў у Зайцах з’явіліся матацыклісты. Гітлераўцы адкрылі на вуліцах і падворках вяскоўцаў страляніну па курах ды пеўнях, свежавалі парсюкоў і ў падпітку пад губныя гармонікі дралі горлы сваімі песнямі. За самае нязначнае непадпарадкаванне «новым парадкам» – плётка-дратаванка, шыбеніца ці куля ў лоб. Неўзабаве пайшло паляванне на моладзь, якую ўганялі ў Германію, і Наташа ў маі 1942 года апынулася ў лапах фашыстаў.
ПАКУТЫ І ЖАХІ. У Нямеччыну везлі некалькі сутак, без кармёжкі, у вагонах-цялятніках. Наталля па дарозе занатоўвала ў тоўстым сшытку ўсё, што бачыла, чула і перажывала. А
