У Варшаве пройдзе марш на Дзень беларускіх Герояў
апублікаваў зварот Аргкамітэта па святкаванні Дня Беларускіх Герояў у Варшаве:— Шаноўныя беларусы Польшчы!Сотні тысячаў беларусаў вымушаныя былі з'ехаць у Польшчу, каб уратавацца ад палітыкі татальнага тэрору і рэпрэсій, якая праводзіцца дыктатарскім рэжымам Лукашэнкі з сістэмнай маскоўскай падтрымкай. Гэта тэрор – катастрофа для нашай нацыі.Штодзень арыштоўваюць, катуюць і запалохваюць людзей.
Беларускі народ бяспраўны і безабаронны. У гэтых умовах амаль немагчыма ладзіць публічныя акцыі ў практычна акупаванай краіне.
За кратамі ў жудасных умовах – тысячы і тысячы палітвязняў.Мы, беларусы замежжа, не маўчым. Мы ўвесь час праводзім акцыі ў падтрымку вольнай Беларусі.У 103 гадавіну Слуцкага Збройнага Чына заклікаем да супольнага ўшанавання памяці Герояў, якія загінулі за Незалежную Беларусь, і да салідарнасці з палітвязнямі.Далучайцеся да Дня Герояў у Варшаве!26 лістапада (у нядзелю) а 13:00 у Варшаве на скрыжаванні вуліц Алеі Іерусалімскія і Новы Свят (ul.
Nowy Świat 15) пачне фармавацца калона для Марша на Дзень беларускіх Герояў. Будзьма разам!Калі ласка, прыязжайце ў Варшаву!Слава Героям беларускага народа!Слава Героям Слуцкага Збройнага Чына!Свабоду Беларусі!Свабоду палітвязням!Жыве Беларусь!
. Читать на charter97.org
