
Як Масква рабіла савецкай Чачню, дзе не было аніводнага бальшавіка
Свабоды «Самы адважны народ імпэрыі» мы раскажам пра стагодзьдзі барацьбы чачэнскага народу супраць расейскага панаваньня ў пэрыяд Расейскай імпэрыі, СССР і Расейскай Фэдэрацыі.У першай частцы мы расказвалі пра тое, як Расейская імпэрыя пачала наступаць на Чачэнію ў XVII ст. і больш за паўстагодзьдзя не магла захапіць гэты народ.Сёньня мы раскажам пра тое, як камуністы ўсталёўвалі ў Чачэніі савецкую ўладу, як чачэнцы не скарыліся ёй і былі за гэта выгнаныя з уласнай зямлі і чаму нават у 1980-я гады расейскія чыноўнікі канстатавалі, што за межамі горада Грозны няма савецкай улады. Разабрацца ў гэтым нам дапаможа Майрбэк Вачагаеў.Хто такі Вачагаеў:нарадзіўся ў 1965 годзе ў Чачні;чачэнскі гісторык, кандыдат гістарычных навук, аўтар васьмі кніг;былы генэральны прадстаўнік Ічкерыі ў Расеі, былы палітвязень;былы прэс-сакратар і дарадца прэзыдэнта Ічкерыі Аслана Масхадава;жыве ў Парыжы.Калі Чачэнія стала часткай СССР?«У 1920 годзе, калі Горская рэспубліка спыніла сваё існаваньне.
Менавіта тады савецкая ўлада захапіла ўладу ў Чачні. Але важна разумець, і пра гэта пішуць самі расейскія гісторыкі, што ў Чачні на момант захопу ўлады не было аніводнага бальшавіка. Значыць, не чачэнцы гэта прыдумалі, гэта расейцы канстатавалі, што ў Чачні не было аніводнага бальшавіка.На абломках Горскай рэспублікі яны ствараюць Горскую савецкую рэспубліку.
Але гэта была толькі назва. Бальшавікі абяцалі горцам усё, але ў выніку, як і паўсюль, падманулі іх. Яны абяцалі, што чачэнцы будуць мець права на рэлігію, што законы будуць шарыяцкімі, што захаваюць мову і г.
д. Але, пачынаючы ад 1925 году, усё гэта было прыпынена. У 1927 годзе арабскую графіку замянялі на лацінку, а ў 1934 годзе было вырашана, што лацінка не адпавядае народам СССР.
Читать на charter97.org

