
Як развіваецца гродзенскі горад-спадарожнік Скідзель, дзе сёлета адбудуцца абласныя «Дажынкі»
мае адбыцца ў верасні, распавядае "Звязда". Праехаўшы 30 кіламетраў з абласнога цэнтра, мы з фотакарэспандэнтам накіраваліся ў афіцыйную частку Скідзеля. Выконваючы абавязкі старшыні гарадскога выканкама Віктар Кемяжук адзначае, што да фестывалю многае зроблена.
І мы можам самі ў гэтым упэўніцца. Праз дарогу цэнтральны гарадскі сквер сустракае жаданай прахалодай. Працуе фантан.
Месца адпачынку абнавілася — поўнасцю замянілі тратуарную плітку, устанавілі драўляную альтанку з падсветкай. Насупраць, побач з будынкам гарвыканкама, модульная сцэна. Тут традыцыйна праходзяць усе знакавыя мерапрыемствы Гродзенскага раёна.
Скідзель — культурная сталіца рэгіёна. Адно з апошніх свят, якое тут прайшло, — Дзень моладзі. У мерапрыемствах, як правіла,
. Читать на grodnonews.by