Вялікае княства Сула: падарожжа ў часе. Чаму тут кожны наведвальнік адчувае гонар за беларускі народ, яго багатую гісторыю і культуру?
Вы верыце ў машыну часу? Так, я таксама не верыла, пакуль не трапіла ў Парк-музей інтэрактыўнай гісторыі Сула. Не ведаеце, дзе такі існуе? За 60 кіламетраў ад Мінска, непадалёку ад гарадскога пасёлка Івянец, на беразе аднайменнай ракі размясцілася Вялікае Княства Сула. Ні разу не чулі пра такое? Тады прапануем адправіцца разам з намі ў віртуальнае падарожжа, пасля якога, упэўнена, вам абавязкова захочацца ўбачыць усё сваімі вачыма.
Мост паміж сучасным і мінулымТолькі ўявіце: праходзіце вы мост, які сімвалічна злучае сучаснасць і мінулае, і пад шум струменяў падаючай вады, якая набягае на кола вадзянога млына, крыху затрымаўшыся, адчуваеце, быццам пружына часу выпростваецца, адлічваючы стагоддзе за стагоддзем.
Позірк затрымліваецца на ўзбярэжжы возера, дзе ў чаканні далёкага падарожжа застылі два драккары (караблі вікінгаў), прыгожы від адкрываецца на каралеўскую асамблею, ратушу, калегіум, паляўнічую рэзідэнцыю караля Стэфана Баторыя і іншыя аб’екты парка… Адчуванне, быццам трапіў у іншае вымярэнне. І яно з кожным крокам па Парку толькі ўзмацняецца.
І ведаеце што? Трэба расказваць пра гэта дзецям! Трэба расказваць, хто мы такія, якімі таленавітымі і бясстрашнымі былі нашы продкі. І тады маладое пакаленне вырасце лепшым за нас, бо яно навучыцца любіць мінулае, цаніць сучаснае і зберажэ наш агульны дом – Беларусь – для іншых удзячных нашчадкаў.“Месца сілы”, камень-вястун і рытуал “ачышчэння агнём”
Падарожжа па Суле пачынаецца ля “месца сілы”, ці кромлеха “Вароты ўсіх зорак”, які ўяўляе сабой кампазіцыю з 12 вертыкальных каменняў, што сімвалізуюць задыякальныя сузор’і. Гэта мясцовы Стоунхендж. У старажытнасці лічылася, што месца, “дзе Зямля злучаецца з Небам”, валодае моцнай энергетыкай, засцерагае ад
Читать на grodnonews.by
