

Вокруг Беларуси со Станиславом Галковским
Ёсць чым ганарыцца. У развіцці ўсходнеславянскага пісьменства беларусы яшчэ тысячу гадоў таму былі ў лідэрах. Возьмем старажытную Русь, тут асноўныя фарпосты пісьменства – Кіеў, Ноўгарад, Полацк, Чарнігаў, Тураў, Смаленск, Уладзімір, Пскоў. Мы ў цэнтры развіцця старажытнарускай культуры і пісьменства (летапіснага і рэлігійнага). Успомніце Кірылу Тураўскага – златавуста зямлі русскай.
Помнік Кірыле Тураўскаму на Замкавай гары ў Тураве
Потым усе ішлі рознымі палітычнымі шляхамі. Нашы продкі заснавалі ВКЛ, на усходзе буйнела Маскоўская дзяржава. Але прыкметна, што беларусы (тады ліцвіны) сталі рухавіком развіцця «мовы рускай». Зразумела, что ўжо тады продкі беларусаў, рускіх і ўкраінцаў размаўлялі на розных, але падобных мовах. А вось пісьменства было бадай аднолькавае. Таму, калі доктар Скарына адважыўся на цікавы камерцыйны крок – друкаваць кнігі, – ён прынёс ва ўсходнеславянскі свет культурна-рэвалюційныя падзеі. Першадрукар Францыск Скарына з Полацку панёс святло пісьменства ў масы. Цікава, што сёння кожны беларус можа прачытаць і зразумець, што друкаваў наш знакаміты продак. Як можа зазірнуць у Статуты ВКЛ, мова змянілась, але яна наша – беларуская (тады яна так не называлася). А вось сучасныя літоўцы не разумеюць, што напісана ні ў творах Скарыны, ні ў законатворных актах ВКЛ. Пакралі нашу гісторыю, ганарацца нашымі продкамі, абы на здароўе. Тое, што пачаў доктар Францыск (а ён быў спраўдным доктарам), дало буйныя плады. Кнігадрукарні адкрываліся ў Вільні, Гародне, Полацку, Кіеве (тады ён быў нашым горадам). На жаль, пасля стварэння Рэчы Паспалітай на «друкарні рускія» (чытай: праваслаўныя) узрос ціск з боку каталіцкай царквы. Кнігі таго часу амаль усе былі рэлігійныя. Таму асноўнай кніжнай мовай абвешчвалася
Читать на newsgomel.by
