Візітоўкі страў суправаджаліся вясёлымі прыпеўкамі. Раённы конкурс традыцыйных страў «Спазнай смак сваёй кухні» прайшоў у Беліцы.
Сустракалі гасцей свята работнікі Беліцкага Дома культуры бліннай дэгустацыяй. Падсілкаваўшыся, можна было зрабіць здымкі на памяць каля фотазоны, прыняць удзел у майстар-класах па лепцы з салёнага цеста і побытавых танцах. Тут жа мясцовыя рамеснікі прапаноўвалі купіць свае вырабы.
– Думаю мясцовым жахарам будзе цікава даведацца, што больш за 250 гадоў назад кухар караля Рэчы Паспалітай Верашчака прапанаваў новы спосаб падачы на стол каўбасы, – расказвае метадыст аддзела метадычнай і культурна-масавай работы ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” Ірына Струмскіс. – Яе рэзалі на невялікія кавалкі, палівалі соусам і елі лыжкай. Новая страва стала вядомай пад назвай верашчака (у гонар яе вынаходніка).
Читать на grodnonews.by
