«Усю сябе аддавала школе, дзецям»
Андрэя Зельцара і супрацоўніка КДБ Дзьмітрыя Федасюка.Сярод затрыманых — 68-гадовая жыхарка Мёраў, былая настаўніца беларускай мовы Эма Сьцепулёнак, паведамляе «Радыё Свабода».Што вядома пра Эму Сьцепулёнак і што ёй пагражае?Жыхарку Мёраў затрымалі 29 верасьня. Яе абвінавацілі ў «абразе прадстаўніка ўлады» і «распальваньні варожасьці» (артыкулы 369 і 130 Крымінальнага кодэксу). Былой настаўніцы пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі за камэнтар, які яна пакінула з нагоды сьмерці супрацоўніка КДБ.
Які быў зьмест камэнтару — невядома.Эма Сьцепулёнак — настаўніца беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Яна выкладала ў школе беларускую мову.«Яе заўсёды на апошніх званках вучні проста задорвалі кветкамі ў знак падзякі за веды, якія яна давала ім. Вельмі вопытная, эрудзіраваная спэцыялістка.
Пра гэта кажуць посьпехі яе вучняў, якія займалі неаднаразова першыя месцы на рэспубліканскіх алімпіядах па беларускай мове, ня кажучы ўжо пра посьпехі на абласных і раённых алімпіядах», — расказвалі «Вясьне» былыя калегі са школы.У Эмы няма сваёй сям’і, яна клапацілася пра маці, сястру, пляменьнікаў.«Яна ўмее вязаць, шыць, вышываць, пячы. Яна і рамонт у хаце робіць сама, і лазьню пабудуе, і ваду правядзе, і праводку адрамантуе. Які парадак у яе каля дома, кветкі пахнуць з раньняй вясны да позьняй восені! Эма Антонаўна — творчы чалавек: яна і маляваць умее, шрыфтам валодае, пісала віншаваньні ў вершах калегам да сьвятаў, і ня толькі на беларускай мове.
Читать на charter97.org

