



У Віцебскай вобласці значна вырасла колькасць мядзведзяў у лясах
Іх ужо 1 000.У Віцебскай вобласці з 2021 года прыкметна вырасла колькасць мядзведзяў у лясах. Больш падрабязна пра гэта ў Віцебскім дзяржаўным лесагаспадарчым вытворчым аб'яднанні расказалі sb.by.Цяпер на Віцебшчыне колькасць чырвонакніжных мядзведзяў — блізу 1000 асобін, і працягвае актыўна расці.
Калі блізу пяці гадоў таму мядзведзі жылі толькі ва ўсходняй і паўночнай частках вобласці, то зараз ёсць у кожным раёне.- Няма ніводнага раёна, дзе б не сустракаўся мядзведзь у Віцебскай вобласці, - заўважыў Дзмітрый Дзіковіч, вядучы інжынер у паляўнічай гаспадарцы Віцебскага ДВЛГА.Спецыялісты называюць тры прычыны рэзка росту папуляцыі мядзведзяў у Беларусі. Перш за ўсё, у Беларусі па-ранейшаму забаронена паляванне на мядзведзяў.
Акрамя таго, у дзікай прыродзе ў бурага мядзведзя няма натуральных ворагаў. А яшчэ росту папуляцыі спрыяе добрая кармавая база.Больш за ўсё мядзведзяў у рэгіёне па-ранейшаму на тэрыторыях Гарадоцкага, Віцебскага, Лёзненскага раёнаў і ў лясных угоддзях паблізу Бярэзінскага біясфернага запаведніка Лепельскага, Ушацкага і Докшыцкага раёнаў.
. Читать на charter97.org