

«Легенду Віцебска» арыштавалі на 20 сутак
Барыс Ханонавіч Хамайдa быў асуджаны паводле артыкула 24.23 КаАП за нібыта несанкцыянаванае пікетаванне. Прычынай стала жоўта-блакітная стужка – у колерах дзяржаўнага сцяга Украіны.У выніку 74-гадовага віцябляніна пакаралі адміністрацыйным арыштам на 20 сутак. Сябрам удалося перадаць яму ў ізалятар неабходныя рэчы, перадае «Народная воля».Барыса Хамайду называюць легендай Віцебска.
З 1997 года ў самым цэнтры горада ён распаўсюджваў незалежныя газеты, улёткі, бел-чырвона-белыя сцягі, герб «Пагоня». За правядзенне несанкцыянаваных пікетаў яго безліч разоў затрымлівалі, судзілі, штрафавалі.Барыс Хамайда і яго «выспа свабоды» ў цэнтры Віцебска даўно сталі гарадской славутасцю. «Працоўнае месца» распаўсюджвальніка аздаблялі бел-чырвона-белы парасон і вышыванкі.
Усё гэта было канфіскавана цягам мінулага года. Але сам Хамайда сказаў, што не пакіне гэтае месца, нават калі ў яго канфіскуюць усё да рэшты: ён будзе прыходзіць сюды з раскладным крэслам і проста размаўляць з людзьмі.І вось 15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі, ён вырашыў публічна выказаць салідарнасць з Украінай, адкрыта выступіць супраць вайны. Спадар Хамайда лічыць варварствам абстрэл мірных гарадоў.
Скажыце: ці ж трэба цягнуць у кутузку чалавека, які спачувае гору, якое прыйшло на братнюю ўкраінскую зямлю? Нават Аляксандр Лукашэнка ўжо афіцыйна прызнаў, што за такое караць нельга.Заўважым: Барыс Хамайда адзін з соцень арыштаваных за антываенныя выступленні, якія беларускія міліцыя і суд расцэньваюць як «незаконнае пікетаванне». Паводле якіх законаў жывуць праваахоўная ды судовая сістэмы Беларусі? Паводле законаў, якія не маюць дачынення ні да міласэрнасці, ні да чалавечнасці, ні да здаровага сэнсу?Гісторыя Барыса Хамайды ў пэўным сэнсе паказальная. У савецкія часы ён
. Читать на charter97.org
