
У Оршы памёр 26-гадовы хлопец, хавалі ў закрытай труне
Канстанцін Леўрыкаў раніцай 11 чэрвеня пайшоў на працу. На здароўе не скардзіўся, усё было як звычайна.
У той жа вечар хлопец раптоўна памёр, паведмаляе nn.by.26-гадовы Леўрыкаў уладкаваўся у пачатку мая рабочым на аршанскую спецаўтабазу. Ён працаваў на вуліцы, займаўся прыборкай, таксама выконваў абавязкі грузчыка.Жыў хлопец з бацькамі.
Яны кажуць: у дзень смерці сына ўсё было як звычайна.«Ён ні на што не скардзіўся, ні пра якія праблемы не казаў. Як заўжды сабраўся раніцай і пайшоў на працу», — кажа Сяргей, бацька хлопца.На працы расказваюць, што Канстанцін увесь дзень працаваў як звычайна.
Але пасля абеду яму стала кепска. Калегі пыталіся, што здарылася, але хлопец адказваў: ай, нічога, дапрацую змену.Пасля ўсё ж ён адчуў сябе горш,
. Читать на charter97.org