Ад каранавіруса памёр 39-гадовы выкладчык Вайсковай акадэміі
Аляксею Смародзіну было 39 год. Ён выкладаў на кафедры тылавога забеспячэння Вайсковай акадэміі.
Мужчына памёр ад каранавіруса ў панядзелак, 22 чэрвеня, пасля двух месяцаў знаходжання ў бальніцы, перадае nn.by.У ваенныя Аляксей пайшоў па слядах бацькі. Скончыў Вайсковую акадэмію.
Быў камандзірам аэрадромнай эксплуатацыйнай роты ў авіябазе «Мачулішчы», пасля — кіраўніком першага аддзела захоўвання ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі. Выкладаць у Акадэміі ён стаў з 2018-га.З жонкай Таццянай яны былі разам 20 год.
Цяпер яна засталася адна з трыма дзецьмі: малодшай дзяўчынцы сем год, сярэдняму сыну — 9, старэйшай дачцэ — 17.У бальніцу Аляксей трапіў яшчэ 25 красавіка. Спачатку быў у ваенным шпіталі, пасля яго перавялі ў Мінскі НПЦ
. Читать на charter97.org
