

«Трэба было больш ва ўсё ўнікаць, каб не расплачваліся нашы дзеці». Маці 18-гадовага палітвязня пра сваё жыццё
Гэта быў адзін з самых гераічных судовых працэсаў - якраз адпаведных нашаму часу. 18-гадовы Ціхан Клюкач пастараўся узяць віну на сябе, а яго сяброўка Соф’я Малашэвіч скарысталася апошнім словам, каб выгарадзіць хлопца і папрасіць не караць яго пазбаўленнем волі. Прысуд суддзі Вольгі Няборскай — паўтара і два гады калоніі адпаведна. «Наша Ніва» паразмаўляла с маці Ціхана спадарыняй Інай аб тым, як яна перажывае апошнія месяцы.Маладога берасцейца Ціхана абвінавацілі ў грубым парушэнні грамадскага парадку: разам з Соф’яй ён прыехаў на нядзельны марш у Мінск.
Яго затрымалі ў той момант, калі здымаў сяброўку на відэа, пакуль тая размалёўвала шчыты сістэмы «Рубеж». «Ён высокі, заўважны, вось яго і заўважылі», — змрочна жартуе маці Іна
. Читать на news.tut.by
