Таленавіты беларускі паэт Міхась Болсун адзначае 80-годдзе
23 лютага таленавіты беларускі паэт, перакладчык, настаўнік творчай моладзі, ганаровы член Саюза пісьменнікаў, член Савета Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Міхаіл Міхайлавіч Болсун адзначае 80-годдзе.
Няпросты лёс выпаў сыну франтавіка, ураджэнцу вёскі Балсуны на Чачэршчыне Міхасю Болсуну, як і ўсім дзецям вайны. Але вырас ён сумленным чалавекам са шчырай душою, выхаванай на чалавечай дабрыні ды выдатных узорах прыгожага пісьменства. Ён вельмі цягнуўся да мастацкай творчасці.
Вельмі рана прыйшлося яму даведацца смак заробленага з уласнага мазаля хлеба: пасля заканчэння школы працаваў рабочым саўгаса ў Кіраваградскай вобласці. Пасля быў загадчыкам Палескай сельскай бібліятэкі на Чачаэршчыне, тры гады служыў у Савецкай Арміі. І спрабаваў пісаць: артыкулы, вершы ў газеты. У выніку яго старанні і поспехі былі заўважаны, што і прывяло Міхася Болсуна ў красавіку 1965 года на журналісцкую працу.
Ад літаратурнага супрацоўніка да намесніка рэдактара прайшоў працоўны шлях у чачэрскай раённай газеце "Трыбуна камунізму". А вышэйшую адукацыю атрымліваў завочна: скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны. А пасля была няпростая работа рэдактарам Буда-Кашалёўскай раёнай газеты "Авангард", вучоба ў Мінскай вышэйшай партшколе, пасля якой больш чвэрці стагоддзя працаваў старэйшым рэдактарам, загадчыкам аддзела, рэдактарам аддзела навін Гомельскага абласнога тэлерадыёаб’яднання.
Як паэт М. М. Болсун упершыню выступіў у перыядычным друку ў 1958 годзе. Публікаваў у раённых, гарадскіх, абласных і рэспубліканскіх друкаваных выданнях свае вершы, артыкулы, яго творы пастаянна гучалі і зараз гучаць на радыё. Паэт актыўна ўдзельнічаў у літаратурных праектах аблтэлерадыёаб'яднання, ініцыяваў
Читать на newsgomel.by

