
«Беларускі спорт спыняе існаваньне»
«Радыё Свабода».Футбаліст зборнай: «Ідзе генацыд украінскага народу»Напрыклад, зборныя Беларусі і Расеі розных узростаў адхілілі ад удзелу ў чэмпіянатах па сьвету па хакеі. Ня змогуць выступаць у эўрапейскіх клюбных турнірах беларускія каманды па гандболе і баскетболе.
А вось футбалістаў пакуль не дыскваліфікавалі, але дазволілі праводзіць матчы толькі на нэўтральных палях і без заўзятараў.Ня ўдзельнічаюць беларускія спартсмэны і ў Паралімпіядзе, якая гэтымі днямі праходзіць у Кітаі.Самі спартсмэны падзяліліся ў сваіх меркаваньнях. Напрыклад, футбаліст зборнай Беларусі і ўкраінскага «Коласа» Мікалай Золатаў напісаў наступнае: «Ідзе генацыд украінскага народу.
Калі вы лічыце, што Пуцін мае рацыю, то тады і Гітлер меў рацыю. Я веру ў людзей, веру ва Ўкраіну».Іншы гулец зборнай Юрый Кендыш, які выступае ў Латвіі, выказаўся так пра забароны на выступы спартсмэнаў: «Калі твая краіна ўдзельнічае ў вайне, то ўсе павінны несьці адказнасьць».
Ён выказаў захапленьне дзеяньнямі ўкраінскага боку.Пры гэтым большасьць беларускіх спартоўцаў захоўвае маўчаньне.Апейкін: «Увесь беларускі спорт, як і расейскі будзе пад санкцыямі»Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандар Апейкін кажа, што вялікага спорту ў Беларусі болей ня будзе, пакуль існуе гэтая ўлада.«Беларускі спорт стаў ня тое, што ізгоем, ён проста спыняе сваё існаваньне. Магчыма, будуць нейкі міжведамасныя спаборніцтвы, але міжнародных ужо ня будзе.
Цяпер троху мітусьня, але ўвесь беларускі спорт, як і расейскі, будзе пад санкцыямі, — гэта пытаньне часу», — лічыць Апейкін.На ягоную думку, дыскваліфікацыі атлетаў зьяўляюцца цалкам справядлівымі.«Ёсьць такое паняцьце як калектыўная адказнасьць. Калі людзі не выступаюць супраць парушэньняў міжнароднага
. Читать на charter97.org
