«Беларускі футбол сёньня не заслугоўвае Івуліна»
Аляксандра Івуліна, перадае «Радыё Свабода» .Івуліна абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).
Аляксандра затрымалі 3 чэрвеня ў сваёй кватэры, ён адседзеў 30 дзён адміністрацыйнага арышту, а пасьля стаў фігурантам крымінальнай справы.Калегі Аляксандра Івуліна, ютуб-блогеры Мікіта Мелказёраў і Яраслаў Пісарэнка, расказалі пра свайго сябра.«Трыццаць хвілін мы рагочам з Івулькі»Аўтар праекту «Жизнь-малина» Мікіта Мелказёраў знае Івуліна каля дзесяці гадоў, пазнаёміліся падчас гульні за зборную журфаку ў футболе. Менавіта ён прыцягнуў першакурсьніка з Воршы Івуліна ў рэдакцыю выданьня Goals.by, якое пазьней стала Tribuna.com.«Яму было складана. Справа ў тым, што чатыры ці пяць гадоў Саша быў наймаладзейшым сярод супрацоўнікаў выданьня.
Дзякуй Богу, што ў яго было ўсё выдатна з самаіроніяй. Першыя трыццаць хвілін любой плянэркі мы рагочам з Івулькі, а потым вырашаем актуальныя пытаньні. Я б асабіста так ня змог, а ён нават атрымліваў асалоду ад гэтага», — кажа Мелказёраў.Ён кажа, што ў журналістыку Івулін прыйшоў ня самым падрыхтаваным работнікам, але сваёй стараннасьцю і жаданьнем змог зрабіць многае.«Я часта жартаваў, што Саша прачытаў усяго тры кнігі — „Буквар“, другую і зялёную.
Цяпер за кратамі ён шмат чытае, і гэты жарт ужо не актуальны. Калі мы працавалі на „Трыбуне“, то мы былі са старога пакаленьня журналістаў, дзе слова і літаратура былі вельмі важнымі. У нас быў культ Даўлатава, каб была прыгожая і ляканічная расейская мова.Я лічу, што Саша ня вельмі таленавіты чалавек, але вельмі матываваны і працаздольны.
Читать на charter97.org