Смаленскія карані і наваградская радзіма Яна Чачота
Адам Міцкевіч на чужыне лячыў настальгію, а ў гадзіну смерці сябра бачыў яго ў сне. Пра паэта і фалькларыста Яна Чачота піша ў часопісе «Наша гісторыя» Васіль Герасімчык.7 ліпеня 1796 года ў вёсцы Малюшычы Наваградскага павета (сёння — Карэліцкі раён) у сям’і беззямельнага шляхціча Тадэвуша Чачота і яго жонкі Клары (у дзявоцтве — Гасціцкай) нарадзіўся сын.
Як і дзядулю, малога, народжанага па старым стылі на Купальскае свята, назвалі Янам.Спачатку яго ахрысцілі ва ўніяцкай царкве, а пасля дадаткова і ў каталіцкім касцёле. Імя хлопец займеў падвойнае — Ян Антоній.Род ЧачотаўРод Чачотаў паходзіў са Смаленскага княства.
Але пасля захопу маскоўскімі войскамі ўсходніх тэрыторый Вялікага Княства Літоўскага ў XVI стагоддзі шляхціч Васіль Данілавіч Чачот пераехаў у Слонімскі павет, у якім з дазволу караля Жыгімонта Аўгуста ў 1545 годзе пераняў маёнтак свайго цесця Беліка.Напрыканцы XVIII стагоддзя Чачоты дашчэнту збяднелі. Бацька Яна стаў беззямельным арандатарам, які ўладкаваўся аканомам да графа Тызенгаўза.
Тады сям’я пераехала ў фальварак Рэпіхава, размешчаны непадалёк ад ракі Мышанкі — прытока Шчары, дзе і прайшло дзяцінства будучага паэта і фалькларыста. Сёння на гэтым месцы — парк у межах вёскі Крывошын Ляхавіцкага раёна.Далей быў Наваградак, колішняя сталіца Вялікага Княства.
Туды ў 1809 годзе Ян паехаў вучыцца ў дамініканскую школу, дзе пазнаёміўся і пасябраваў з іншым вучнем — Адамам Міцкевічам. Вядомы навуковец таксама родам з Наваградчыны, Ігнат Дамейка, сведчыў пра адзінства душ сваіх землякоў: «Два нашы вучні навагрудскай школы з маленства ведалі наш літоўскі народ, палюбілі яго песні, пранікліся яго духам і паэзіяй…, прыглядаліся да кірмашоў, фэстаў, бывалі на сялянскіх вяселлях, дажынках і пахаваннях… Яшчэ ў школе
. Читать на charter97.org

