

Складзены першы турыстычны маршрут па пратэставых мясьцінах Менску 2020 году
Раман Абрамчук склаў першы турыстычны маршрут, які ахоплівае найбольш знакавыя пратэставыя мясьціны Менску ўзору 2020 году, перадае «Радыё Свабода».1. Камароўскі рынакСто год таму на Камароўскім полі знакаміты авіятар-авантурыст Сяргей Вутачкін сабраў увесь Менск, каб разварушыць Камароўскае балота фэерычным відовішчам — палётам на аэрапляне і катаньнем добраахвотнікаў.
А ў 2020-м ужо Сяргей Ціханоўскі разварушваў мэтафізычнае балота сваімі стрымамі ды інтэрвію ва ўсіх ахвотных, сабраўшы чаргу неймавернай даўжыні, якая авіятарскай пятлёй ахапіла квартал рынку і расьцягнулася на кілямэтар з гакам. Пасьля гэтага ўсе загаварылі пра рэвалюцыю чэргаў — на бліжэйшыя месяцы яны сталі галоўным мэтадам пратэсту.2. Плошча Якуба КоласаГэта і ёсьць
. Читать на charter97.org
