Сёння дзень памяці Янкі Купалы
Янка Купала. Існуе тры версіі — няшчасны выпадак, самагубства, забойства.
На смерць Купалы піша ў «Фэйсбуку» Ганна Севярынец:- Вечар таго дня, калі загінуў Купала — 28 чэрвеня — шматкроць і ў дэталях апісаны і мемуарыстамі, і даследчыкамі, і следчымі, з максімальнымі падрабязнасцямі, інтэрпрэтацыямі, пытаннямі, рэканструкцыямі, і ўсё адно так і няясна, што ж тады адбылося ў тым маскоўскім гатэлі. Дакументы, якія нам нешта патлумачаць, яшчэ не знойдзеныя альбо доступ да іх абмежаваны.
Самы, бадай, страшны дакумент, датычны смерці Купалы, я бачыла ў архіве Пятра Глебкі. Гэта старонка з ягонага дзённіка за 28 чэрвеня.У словах там няма нічога асаблівага.
Імгненная рэакцыя, разгубленасць, дзяжурныя словы. Там страшны почырк.
Читать на charter97.org