
«Разам са студэнцкіх гадоў». У віцебскай інфекцыёнцы з розніцай у два тыдні памерлі муж і жонка, дактары
Два тыдні таму ў Віцебску памёр 62-гадовы выкладчык медуніверсітэта і лор Уладзімір Куніцкі. А ў панядзелак у бальніцы не стала яго жонкі Людмілы. Пра гэта «Нашай Ніве» расказалі сваякі сям'і і калегі.Людміле Куніцкай было 64 гады.
Яна 35 гадоў адпрацавала рэнтгенолагам. Спачатку ў Віцебскай гарадской цэнтральнай клінічнай бальніцы, пасля — у 2-й гарадской палікліцы.Два тыдні таму жанчыну шпіталізавалі ў «інфекцыёнку».
15 чэрвеня яна памёрла. Сваякі кажуць, што ў Людмілы быў каранавірус.Яе муж таксама ляжаў у інфекцыйнай бальніцы з каранавірусам.
Калі ва ўніверсітэце калегі і студэнты развітваліся з выкладчыкам, труна была закрытая.Людміла і Уладзімір былі разам са студэнцкіх гадоў — вучыліся ў Віцебскім медуніверсітэце. Пасля жылі ў Оршы:
. Читать на news.tut.by

