«Раней мне хапала 800 рублёў, цяпер трэба 1200-1500»
«Радыё Свабода» пагутарыла са сваякамі палітвязьняў, каб даведацца, як інфляцыя адбілася на кошце перадач у СІЗА і калёніі, а таксама ці проста сёньня знаходзіць у продажы неабходныя для зьняволеных рэчы.Беларускія ўлады прагназуюць, што сёлета памер гадавой інфляцыі ў краіне складзе каля 8%. І гэта менш, чым было ў папярэднія гады, калі памер інфляцыі перавышаў 10%. За тры гады, што прайшлі з апошніх прэзыдэнцкіх выбараў, найбольш у Беларусі даражэлі харч і паслугі, цэны на прамысловыя тавары расьлі ня так моцна.Сярэдні заробак на перадачыУ Алесі (імёны герояў зьмененыя дзеля бясьпекі.
— РС) блізкі сябар ужо год у СІЗА. За гэты час, кажа беларуска, значна вырасьлі цэны на прадукты і сродкі гігіены.«Падаражэла ўсё літаральна. Шмат што адразу ў два разы.
Дэфіцыту няма ніякага, але цэны вырасьлі», — кажа Алеся.У СІЗА на працягу месяца для вязьня можна перадаць 30 кіляграмаў дазволеных прадуктаў і рэчаў. Плюс дадаткова можна паслаць пасылку ці бандэроль. Іх вага не ўваходзіць у гэтыя 30 кіляграмаў.Алеся кажа, што ў сярэднім адна перадача (яна перадае іх два разы на месяц, прыкладна па 15 кіляграмаў) у яе забірае 300 рублёў.«У нашым горадзе 600 рублёў — нармальны заробак.
Гэта значыць, за перадачы трэба аддаць заробак. Добра, калі ёсьць каму дапамагаць», — зазначае беларуска.Для сябра яна купляе каўбасу, сыр, сала, «нешта салодкае», каб яго парадаваць, садавіну, гародніну.У СІЗА ёсьць крама, дзе можна купіць прадукты і неабходныя рэчы. Алеся кажа, што там усё даражэйшае.
Читать на charter97.org
