
Памёр дырэктар аднаго з прадпрыемстваў Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі
Барыс Белкін, які кіраваў РУП «БелЭЗ», памёр 16 чэрвеня. Яму было 67 гадоў, піша “Наша ніва”.У бальніцу Белкіна забралі 1 чэрвеня.
Па чутках, захварэў спачатку яго кіроўца, пасля стала кепска і начальніку. Ляжаў Белкін у Лечкамісіі, але выратаваць яго не змаглі.Кажуць, у яго бралі аналізы на кавід, але вынікі невядомыя.
Пахавалі Барыса Белкіна 18 чэрвеня на Маскоўскіх могілках.БелЭЗ — прадпрыемства, якое належыць Кіраўніцтву справамі прэзідэнта, займаецца абслугоўваннем аб’ектаў асаблівага дзяржаўнага значэння — Палаца Незалежнасці, Дом урада, рэзідэнцый кіраўніка краіны.«Гэта быў вялікі чалавек, які стварыў гэтае прадпрыемства і ўзначальваў яго цягам 15 гадоў, — кажа пра Белкіна начальнк упраўлення будаўніцтва БелЭЗ Рыгор Таскін. — Барыс
. Читать на charter97.org