На развіццё жывёлагадоўлі і садоўніцтва робіць стаўку малады дырэктар іўеўскага КСУП "Баума" Дзмітрый Буйко
Пасля далучэння суседняга ААТ «Ліпнішкі» плошча сельгасугоддзяў гаспадаркі павялічылася амаль да 14 000 гектараў. Дзве трэці зямель — пад ворывам. На палях і жывёлагадоўчых фермах аб’яднанага калектыву занята 365 працаўнікоў.
Спецыялізуецца сельгаспрадпрыемства на вырошчванні збожжавых, кармавых культур, насення рапсу, садоўніцтве, вытворчасці малака і ялавічыны. У севазвароце пераважаюць азімыя збожжавыя (2600 гектараў). Летась падвоена плошча азімага рапсу, увосень ім засеяна 600 гектараў.
Раслінаводства поўнасцю забяспечвае грамадскі статак (амаль 5200 галоў буйной рагатай жывёлы) уласнымі кармамі. Валавы намалот збожжа перавысіў 10 000 тон. На ўмоўную галаву жывёлы назапашана амаль па 30 цэнтнераў кармавых адзінак.
Залог паспяховай дзейнасці сельгаспрадпрыемства малады дырэктар Дзмітрый Буйко бачыць у добрасумленнасці кожнага працаўніка, дысцыпліне і дакладным выкананні тэхналогіі. Дзякуючы гэтаму па асноўных эканамічных паказчыках стабільна трымаецца дасягнуты ўзровень. На тэрыторыі гаспадаркі размешчаны два аграгарадкі і некалькі дзясяткаў вёсак, вёсачак і хутароў Геранёнскага і Ліпнішскага сельсаветаў.
Пераважная частка тутэйшых — людзі сталага ўзросту. Многія, хто атрымаў пенсію, па-ранейшаму працуюць на палях і фермах. Адзін са старэйшых у калектыве — кіраўнік Геранёнскага вытворчага ўчастка Віктар Шловянец.
Па адукацыі ён аграном, добра ведае асаблівасці кожнага поля. Геранёнскія землі пераважна пясчаныя, патрабуюць запраўкі арганічнымі і мінеральнымі ўгнаеннямі. Натуральная ўрадлівасць двух іншых вытворчых участкаў таксама невысокая.
Читать на grodnonews.by

