Пабудаваў чатыры касцёлы, хацеў быць медыкам: што вядома пра біскупа Казіміра Велікасельца?
Францішак прызначыў біскупа Казіміра Велікасельца. Біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец – найстарэйшы іерарх сучаснага Каталіцкага Касцёлу ў Беларусі, перадае «Белсат».Дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец апошнія гады служыць у Гомлі.
5 траўня яму споўнілася 75 гадоў, але Папа Францішак дазволіў біскупу Казіміру выконваць свае функцыі яшчэ два гады.Казімір Велікаселец нарадзіўся 5 траўня 1945 года ў вёсцы Стараволя Пружанскага раёну на Берасцейшчыне. Ягоныя бацькі – звычайныя сяляне – былі вернікамі і з дзяцінства прывучалі сына да малітвы.
Калі Казіміру было 10 гадоў, бацька адвёз яго роварам у найбліжэйшы касцёл у Кобрыне. Адлегласць ад дому да касцёлу складала ажно 60 кіламетраў.
Читать на charter97.org

