Незвычайныя прафесіі, якія засвоілі знакамітыя беларусы
Паўлам Каралёвым onliner.by вырашыў разабрацца ў незвычайных прафесіях нашых славутых творцаў і вось аб чым даведаліся.Янка КупалаЧым запомніўся? Дзіўнае пытанне! Проста топавы беларускі паэт і аўтар неўміручай п'есы «Тутэйшыя»Якую нетыповую прафесію засвоіў? Працаваў звычайным рабочым на спіртзаводзеГэта ў канцы 1930-х наш класік, напрыклад, мог пахваліцца шыкоўным амерыканскім аўтамабілем «Шэўрале», а ў маладосці ён быў даволі сціплым хлопцам, якому прыходзілася працаваць звычайным чорнарабочым на спіртзаводзе. На той момант яму было больш за 20 гадоў.— Як так здарылася? Рэч у тым, што пасля смерці бацькі ён застаўся фактычна адзіным мужчынам у сям'і, але не надта хацеў працаваць на зямлі — марыў пісаць вершы, — расказвае Павел Каралёў. — І ў нейкі момант Купала нават сышоў з дома: маці не дала яму грошай, ежы.
Яна разлічвала, што Янка пабоўтаецца дзесьці і вернецца. Але ён у выніку пайшоў працаваць на панскі спіртзавод.
Прычым паспеў папрацаваць не на адным, а як мінімум на трох! У Сёмкаве пад Мінскам, Яхімоўшчыне недалёка ад Маладзечна і ў Дольным Снове, што пад Нясвіжам. Купала мусіў быць памочнікам вінакура, але, як пасля сам узгадваў, прыходзілася выконваць абавязкі звычайнага чорнарабочага: сыпаць зерне і сёе-тое на сабе цягаць. Паэт прыгадваў, што зазнаў там такое пекла, якое нідзе дагэтуль не бачыў.
Ён сутыкнуўся там з вельмі цяжкай фізічнай працай.Пры гэтым на спіртзаводах Купала паспяваў пісаць вершы. У прыватнасці, знакаміты твор «Ворагам беларушчыны», які пачынаецца з моцных і мужных радкоў «Чаго вам хочацца, панове? Які вас выклікаў прымус.
Читать на charter97.org

