

«Стаяць мужчыны са слёзамі на вачах, калі ты спяваеш тыя песні, якія яны ніколі не чулі і не ведалі»
«Радыё Свабода» пагутарыла з дырыжоркай «Вольнага хору» Галінай Казіміроўскай, якая 15 гадоў кіравала аматарскім харавым калектывам Concordia. Галіна лічыць, што менавіта хор можа стаць беларускай нацыянальнай ідэяй.«Вольны хор» — культурны рух музыкаў, артыстаў, спевакоў з народу, які ўзнік у жніўні 2020 года і стаў сімвалам беларускага пратэсту. Але многія спевакі вымушаныя былі выехаць з Беларусі ад пераследу і ціску.
Чаму беларускія ўлады спалохаліся харавых спеваў?«Замест крычалкі «Лукашэнку ў аўтазак!» можна заспяваць «Магутны Божа», і гэта вельмі аб’ядноўвае»— «Вольны хор» нарадзіўся ў Дзень Незалежнасьці Беларусі, 25 жніўня. І адразу стаў сімвалам пратэсту. Пачыналі на прыступках філармоніі, нечакана з'яўляліся ў гандлёвых цэнтрах, на дваровых канцэртах — і сталі шалёна папулярнымі.
Колькасьць удзельнікаў дасягнула некалькіх соцень. У чым феномен «Вольнага хору»?— Гэта была натуральная патрэба ў грамадстве. Шмат людзей, якія любяць спяваць — музыкаў і не толькі, — хацелі выказацца ў той момант, калі ўся наша краіна была ў такім ступары.
Немагчыма было асэнсаваць увесь гэты гвалт, увесь гэты кашмар, падман. Быў такі эмацыйны момант — выйсці і заспяваць «Магутны Божа», паказаць, што мы разам. І гэта адгукнулася ў столькіх тысячах людзей.
Замест «крычалкі» «Лукашэнку ў аўтазак!» можна заспяваць «Магутны Божа», і гэта вельмі кранае, аб’ядноўвае. Як любая песня, працэс спявання дапамагае нам самім жыць.«У гэтым магла быць наша нацыянальная ідэя — хор, калі хор — гэта ўся краіна»— Абвяргайце мяне, але ў бальшыні беларусаў хор асацыюецца са школай ці царквой. Ёсць, вядома, унікальныя калектывы — «Унія», «Concordia», але яны разлічаныя на вузкае кола слухачоў.
Читать на charter97.org